Канадскі біскуп на 36 гадзін стаў бяздомным жабраком

abp_bolen2Арцыбіскуп Дональд Болен прыняў удзел у акцыі па зборы сродкаў на госпіс для дапамогі бяздомным і хворым на СНІД. Ён, як адзін з 10 удзельнікаў акцыі, правёў 36 гадзін на вуліцах канадскага гораду Саскатун паміж бяздомнымі і прасіў грошы.

Акрамя задання сабраць грошы, удзельнікі атрымалі спіс задач — праблем, з якімі штодня сутыкаюцца бяздомныя — пошук ежы, прытулку, начлегу, месца для мыцця рук, медыцынскае абслугоўванне і г.д.

У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё ён сказаў: «Гэта быў вельмі важны і павучальны вопыт. З таго моманту я гляджу на сваё асяроддзе іншымі вачыма».

Папа Францішак прызначыў яго 11 ліпеня мітрапалітам Рэджайны (Канада). Да гэтага часу ён быў біскупам Саскатуна.

abp_bolen1

Каб стаць жабраком, арцыбіскуп Болен апрануў джынсы, кашулю ў клетку і кепку-бейсболку. «Цікава, што амаль ніхто не глядзеў на нас. Мы былі практычна нябачнымі. Я думаю, што ў асноўным так паступаюць з людзьмі, якія просяць нас на вуліцы аб дапамозе або грошы. Яны становяцца нябачнымі для нас», — падкрэсліў іерарх.

abp_bolen4 abp_bolen5

У рамках мерапрыемства дзесяць удзельнікаў сабралі 135 тыс.долараў.

abp_bolen3

Па матэрыялах gosc.pl і saskatoonrcdiocese.com

для друку для друку