Камбоджа: 300 катэхумэнаў прынялі хрост, пакінуўшы будызм

Падчас Велікодных святаў каля 300 катэхумэнаў, пераважна маладых людзей, якія паходзяць з будыйскага асяроддзя, прынялі сакрамант хросту ў Камбоджы, паведамляе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

Для мясцовага нешматлікага Касцёла, які налічвае каля 23 тысяч вернікаў (што складае 0,2% насельніцтва), гэта сапраўды вялікая радасць.

Каталіцкі Касцёл у гэтай азіяцкай краіне прысутнічае з XVI стагоддзя і здолеў выстаяць у часы жорсткага рэжыму Чырвоных Кхмераў, а затым в’етнамскай акупацыі. А ў 1970 годзе там было 65000 католікаў, а праз 20 гадоў крывавага праўлення іх засталося каля 5000.

Пасля пераследаў першая афіцыйная святая Імша была адслужана ў нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана ў 1990 годзе. «Яна засталася ў памяці вернікаў як «Імша ўваскрасення»», — сказаў пра гэта а. Вінцэнт Сенешаль, Генеральны вікарый Таварыства замежных місій з Парыжа, які на працягу 15 гадоў быў місіянерам у Камбоджы.

Пераклад catholicnews.by

для друку для друку