Каманда па падрыхтоўцы Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне стварыла лагатып

Нягледзячы на ўсё. Таму што жыццё працягваецца. І моладзь будзе сустракацца на сваіх Сусветных днях. А пакуль каманда па падрыхтоўцы СДМ у Лісабоне працягвае працаваць. І ўжо створаны лагатып для СДМ-2023, паведамляе JMJ 2023 Lisboa.

Ён натхнёны тэмай «Марыя пусцілася хутка ў шлях» (Лк 1,39).

Цэнтральным элементам лагатыпа з’яўляецца крыж. Крыж гэта скрыжаванне шляху, на якім з’яўляецца Святы Дух. Гэта запрашэнне для моладзі: не супакойвацца і быць галоўнымі фігурамі ў пабудове больш дружалюбнага і братэрскага свету. Крыж Хрыста, знак бязмернай любові Бога да чалавецтва і сімвалізуе тое, што крыж з’яўляецца цэнтрам усяго, з чаго нараджаецца жыццё. Колеры выявы (зялёны, чырвоны і жоўты) звязаны з колерамі партугальскага нацыянальнага сцяга.

Дарога

Як адзначаецца ў дакладзе адносна СДМ-2023 у Лісабоне, Дзева Марыя ідзе па дарозе свайго жыцця, стаўшы на шлях выканання Божай волі, і каб прапанаваць сваё служэнне, у выпадку канкрэтнага ўрыўка з Евангелля, гаворка ідзе аб дапамозе св. Альжбеце. Дарога — гэта таксама запрашэнне для маладых людзей аднавіць «унутраныя сілы, мары, энтузіязм, надзею і шчодрасць» (Папа Францішак, Christus Vivit, 20). Знаходжанне ў дарозе — гэта таксама дынамічны спосаб заклікаць Святога Духа.

Ружанец

Для партугальцаў ружанец — гэта спосаб жыць духоўнасцю і быць адданымі Найсвяцейшай Панне Марыі з Фацімы. Выява ружанца размешчана на «дарозе», якая сімвалізуе вопыт паломніцтва, так папулярны ў Партугаліі.

Марыя

Вобраз Панны Марыі задуманы як малюнак маладой дзяўчыны, каб паказаць вобраз, які прадстаўляе нам святы Лука ў сваім Евангеллі, і тым самым пашырыць яго атаясамленне з моладдзю. Гэты малюнак паказвае маладосць нашай эпохі і тых, хто яшчэ не стаў маці, але ўжо нясе святло свету. Марыю намалявалі трошкі «нахіленай», каб падкрэсліць яе схільнасць дзейнічаць хутка і рашуча.

CREDO

для друку для друку