Калядныя сустрэчы для дзяцей зладзілі ў Віцебску

vicebsk_caritas22 студзеня 2016 года дабрачыннае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі арганізавала калядную сустрэчу для дзяцей са шматдзетных і прыёмных сем’яў, дзяцей-сірот.

Цікавае і незабыўнае спатканне дапамаглі арганізаваць валанцёры Карытас горада Віцебск. Займальныя конкурсы, віктарыны і, вядома ж, салодкія пачастункі чакалі дзяцей на гэтым свяце. Сустрэча праходзіла ў вясёлай святочнай атмасферы. Радаваліся дзеці, а разам з імі іх бацькі.

vicebsk_caritas5

Такія калядныя сустрэчы таксама былі арганізаваны ў каталіцкіх парафіях у Браславе, Глыбокім, Лынтупах.

Віцебскі Карытас ад усяго сэрца дзякуе за матэрыяльную падтрымку Карытас г. Прага, і валанцёрам, дзякуючы якім і стала магчымым правядзенне гэтага дзіцячага свята.

Аліна Сарокіна

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі