Калядны спеў «Марыя, ці ведала ты?» сабраў 26 млн праглядаў на Youtube

PentatonixКліп «Марыя, ці ведала ты?» (Mary Did You Know?), якую спявае акапэльны амерыканскі гурт Pentatonix, стаў сенсацыяй музычных чартаў у лістападзе і снежні 2014 года, піша рэсурс billboard.com, які адсочвае інтэрнэт-прагляды і продажы музычных альбомаў.

У пячоры, трымаючы свечкі, музыкі Аві Каплан, Кірсці Мальданада, Скот Хойінг, Мітч Грасі і Кевін Алусола спяваюць:

Марыя, ці ведала ты, што аднойчы твой немаўлятка-Сын пойдзе па вадзе?
Марыя, ці ведала ты, што твой немаўлятка-Сын уратуе нашых сыноў і дачок?
Ці ведала ты, што твой немаўлятка-Сын будзе хадзіць шляхамі анёлаў?
І што, калі ты цалуеш сваё дзіця, ты цалуеш Твар Бога.

Гэта кавер-версія песні, напісанай ў 1991 годзе Маркам Лоўры і Бадзі Грынам.

Зараз відэа, запампаванае на Youtube 11 лістапада, мае больш за 26,5 мільёнаў праглядаў.

Калядны альбом моладзевага — самому «старому» ўдзельніку 26 год — гурту дэбютаваў у кастрычніку і адразу выйшаў на 9 месца ў спісе Billboard 200.

У снежні зборка «That’s Christmas to Me» была сэртыфікаваная RIAA, аб’яднаннем амэрыканскай музычнай індустрыі, як плацінавая — слухачы набылі больш за мільён копій.

Гурт арганізаваўся тры гады таму, калі маладзёны сабраліся паўдзельнічаць у тэлеконкурсе Sing-Off для калектываў, якія спяваюць без музычнага суправаджэння. Яны яго і выйгралі.

Музыкі падпісалі кантракт з Sony Music, а таксама стварылі ўласны афіцыйны канал на YouTube, які стаў 12-м па папулярнасці сярод усіх музычных каналаў.

Аляксандр Гелагаеў, nn.by

для друку для друку