Калядную акцыю па збору падарункаў для дзяцей правёў «Карытас» Гродна

caritas-0119 снежня ў гандлёвым цэнтры «Карона» ў Гродне праходзіла дабрачынная калядная акцыя па збору падарункаў для дзяцей з парушэннем слыху, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і са шматдзетных сем’яў.

Акцыя пачалася выступленнем выхаванцаў Гродзенскай гарадской спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху.

Дзякуючы творчаму выступленню дзяцей у прысутных узняўся настрой, яны маглі натхніцца на добрыя справы.

Пасля міні-канцэрту пачалася непасрэдна сама акцыя. Валанцёры гродзенскага «Карытас» запрашалі наведвальнікаў гандлёвага цэнтра прыняць у ёй удзел і зрабіць падарункі для дзяцей на Божае Нараджэнне.

caritas-02
На заклік падарыць дзецям радасць адгукнулася вельмі шмат людзей, і амаль кожны зрабіў свой унёсак у добрую справу. Гледзячы на тых, хто ўжо дапамог, да акцыі далучаліся новыя людзі.

Да заканчэння акцыі было сабрана шмат канцылярскіх тавараў, сродкаў асабістай гігіены, цацак, абутку і адзення.

З мерапрыемства валанцёры пайшлі стомленыя, але шчаслівыя. Яны вераць у тое, што падобныя акцыі вельмі важныя, бо дазваляюць кожнаму зрабіць унёсак у добрую справу і зрабіць свет лепшым.

Марыя Янкевіч для caritas.by
Алег Гарбачоў, фота

для друку для друку