Калядная сустрэча адбылася для супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”

phoca_thumb_l_caritas-04817 снежня ў Цэнтры св. Лукі пры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабраліся супрацоўнікі і валанцёры гэтай дабрачыннай арганізацыі. Такія сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй для “Карытас” у Беларусі. Яны ладзяцца дзеля таго, каб напярэдадні свята Божага Нараджэння сустрэцца ўсім разам, як адна вялікая сям’я, і падзяліцца адно з адным радасцю і цеплынёй ад Нараджэння Езуса Хрыста.

На сустрэчы прысутнічаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Рады па справах дабрачыннасці, справядлівасці і міру пры ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і кіраўнікі дыяцэзіяльных «Карытас». Таксама на сустрэчы прысутнічаў былы дырэктар Нацыянальнага “Карытас ”кс. Віктар Гайдукевіч SDB, які на працягу шасці год узначальваў дабрачыннае таварыства ў Беларусі.

Свята распачалося св. Імшой, падчас якой усе прысутныя дзякавалі Богу за яшчэ адзін год плённага служэння. Падчас гаміліі арцыбіскуп нагадаў прысутным, што “Карытас”- гэта не праца, а служэнне. І кожнаму з прысутных пажадаў сапраўднай пакоры на гэтым служэнні. Той пакоры, якая дапагае спазнаць самога сябе і прызнацца ў сваіх недахопах і слабасцях, каб, беручы прыклад з Езуса Міласэрнага, ісці да тых, каму патрэбна дапамога, падтрымка і любоў. Арцыбіскуп падкрэсліў, што перад тым, як людзі ўбачаць Міласэрнасць Хрыста, яны павінны адчуць людскую прыхільнасць да сябе.

Па ўжо добрай традыцыі, падчас Каляднай сустрэчы дырэктары дыяцэзіяльных “Карытас” робяць справаздачу аб дзейнасці за мінулы год. Кіраўнікі “Карытас” дзяліліся сваімі дасягненнямі, радасцямі, а таксама планамі на будучы год. Можна было заўважыць, што кожны “Карытас”, робячы розныя праекты і дапамагаючы патрабуючым на свой лад, імкнецца да агульнай мэты ўсёй арганізацыі.

Як заўсёды перад Калядамі сям’я збіраецца разам, каб павіншаваць адзін аднаго і падзяліцца сімвалічным аплаткам, так і сям’я “Карытас” напрыканцы сустрэчы цёпла і пяшчотна склала адзін аднаму самые лепшыя пажаданні.

phoca_thumb_l_caritas-023

caritas.by

для друку для друку