Каля катэдры ў Віцебску зладзілі пікнік

15У віцебскай парафіі Езуса Міласэрнага зладзілі пікнік з нагоды заканчэння навучальных школьнага і катэхетычнага гадоў. Такі адпачынак для вернікаў стаў добрай традыцыяй.

Адразу для прысутных адправілася святая Імша.

Пасля малітвы парафіяне ўдзельнічалі ў розных гульнях, дзеці гушкаліся на батуце.

Тыя, хто прыйшоў на пікнік, маглі паспрабаваць смачныя стравы.

Дзеці і дарослыя засталіся вельмі задаволеныя.

Анатоль Бандарчук-Вошлаў, тэкст і фота

для друку для друку