Калумбія: законніца прачытала рэп для Папы Францішка (+відэа)

сястра Марыя Валянціна ад Анёлаў

Падчас візіту Святога Айца ў Калумбію, у Багаце 28-гадовай сястра Марыя Валянціна ад Анёлаў выканала песню «Demos el primer paso» («Робім першы крок») у суправаджэнні 20 калумбійскіх музыкаў.

Гэты афіцыйны гімн, які суправаджаў папскае паломніцтва, уключае ў сябе элементы рэпу, родную калумбійскую музыку «вальената», касцельныя спевы і танцавальную музыку.

Сваім выступам перад Папам с. Марыя Валянціна абавязана тэлевізійнаму конкурсу песні, які адбыўся ў мінулым годзе. З таго часу, с. Марыя стала зоркай у сябе дома і за мяжой.

Як падкрэслівае ў шматлікіх інтэрв’ю сястра Марыя, мэта яе жыцця «быць добрай законніцай і займацца музыкай, у якой слухачы павінны захапляцца не яе голасам, але любіць Езуса». Сястра цэніць усе напрамкі музыкі, якія змяшчаюць у сабе «прыгожы і глыбокі змест» і асабліва рэп.

Сястра Марыя Валянціна прызнаецца:«Рэп глыбока затрымаўся ў маёй галаве, а калі ён узрушвае глыбокія ісціны ўвасабленне Хрыста, то ён тым больш неверагодны».

Сястра-рэперка тлумачыць, што азначае назва «Робім першы крок». Гэта значыць, што мы павінны выйсці на вуліцу, каб служыць, выходзіць да бедных, на перыферыю, так, як казаў нам Святы Айцец.

Хабіт і красоўкі.

С. Марыя вырашыла ва ўзросце 17 гадоў стаць законніцай, праз год пасля цяжкай хваробы, ад якой вылечылася незразумелым для медыцыны спосабам, сама сястра бачыць у гэтым Божую дапамогу. Яе любоў да музыкі, раней яна іграла на гітары ў рок-групе, не дазволіла адмовіцца ад яе і ў законе. У сваёй, заснаванай у 2004 годзе, супольнасці Эўхарыстычных пасрэдніц Нябеснага Айца іграе на гітары і ўкулеле, носіць блакітна-белы хабіт і спартыўны абутак.

Музыка і евангелізацыя праз сацыяльныя медыя з’яўляецца неад’емнай часткай місіі супольнасці сясцёр. С. Марыя Валянціна і яе сястра ўтварылі групу, і маюць свой уласны канал на YouTube. Спевы ў рытме танца хутка знайшлі сваіх гледачоў і слухачоў па ўсім свеце. Большасць каментароў у СМІ пра іх зводзіцца да аднаго меркавання: «Самыя радасныя манахіні ў свеце».

aleteia.org

для друку для друку