Калі малітва не праходзіць лёгка

rekolekcyi dla unakoyКалі малітва праходзіць лёгка, яна дае нам радасць, унутраны супакой, канцэнтрацыю, праходзіць незаметна для нас. Мы адчуваем моц, спантанічна нараджаецца любоў да Бога, падзякі, просьбы.

Але мы ведаем з нашага досведу, што не заўсёды так адбываецца. Здараецца так, што нашай малітве спадарожнічае паспешнасць, нервовасць, мы часта спаглядаем на гадзіннік, думаем пра тысячу іншых спраў, якія нас чакаюць.

Гэтыя цяжкасці падчас малітвы маюць, як правіла, дзве крыніцы: знешнюю і ўнутраную.

Знешнія цяжкасці

Крыніцай знешніх цяжкасцей з’яўляюцца абставіны, якія негатыўна ўплываюць на малітву: фізічная і псіхічная стомленасць, неадпаведны час або месца малітвы, адсутнасць канцэнтрацыі, нервовы лад жыцця, распачацце малітвы без цішыні і падрыхтоўкі.

Знешнія цяжкасці — гэта з’ява нармальная. Не трэба здзіўляцца або перажываць з-за гэтага. Калі яны з’яўляюцца, мы не павінны з імі змагаццца, але зразумець іх, дазволіць ім адступіць і спакойна працягваць малітву.

Унутранае жыццё нагадвае галіны трапічных дрэў, поўных малпаў. Калі мы будзем звяртаць увагу на гэтых малпаў, яны будуць паводзіць сябе дэманстратыўна. Але калі мы перастанем звяртаць на іх увагу, з цягам часу яны адыдуць, знеахвочаныя нашай няўвагай.

Калі нават падчас малітвы мы ўвесь час будзем змагацца з цяжкасцямі, і нашая малівта будзе простай і ўбогай — яна ўсё роўна будзе даспадобы Богу. Бог, наш Айцец, ведае, што мы слабыя, і не патрабуе, каб у нас усё атрымоўвалася. Для Бога з’яўляецца больш важным нашае жаданне маліцца, жаданне быць з Ім, чым духоўны перфекцыянізм.

Акрамя таго, святло часам прыходзіць у канцы малітвы, і калі мы молімся сэрцам, знешнія цяжкасці перастаюць быць праблемай для нас.

Св. Тэрэза, якая мела праблемы не толькі з цяжкасцямі, але і са сном падчас малітвы, сказала: «Я думаю, што маленькія дзеці падабаюцца сваім бацькам і калі спяць, і калі не спяць. Можа быць, нават больш, калі яны спяць».

Унутраныя цяжкасці

Унутраныя цяжкасці выходзяць з нявырашаных эмацыйных і духоўных пытанняў (напрыклад, духоўная няспеласць, неўпарадкаваныя эмацыйныя праблемы, глыбокія раны, дакучлівыя ідэі, комплексы і г.д.).

Унутраныя цяжкасці не трэба ўспрымаць як перашкоду, але як заклік перапрацаваць фундаментальныя жыцццёвыя праблемы. Малітва ў такім выпадку не нагадвае мецса барацьбы з цяжкасцямі, але спробу вырашыць іх перад і з Богам.

Важны фактар у малітве — гэта ўяўленне. Сур’ёзнай памылкай падчас малітвы сяро шматлікіх людзей з’яўляецца іх барацьба з уяўяленнем. Спроба барацьбы з уяўленнем і хуткае выдаленне з яго ўсяго, што з’яўялецца непажаданым, сведчыць аб страху перад больш глыбокім разуменнем сябе і адсутнасці адвагі прыняцця сябе. Нашае ўяўленне раскрывае нашыя несвядомыя матывы, мэты, прывычкі і паводзіны. Такім чынам, не трэба змагацца з ёй, але прыняць тое, што яна нам падсоўвае.

Духоўныя бедствы

У духоўным жыцці бедствы выяўляюцца ў адстунасці густу і задавальнення ў справах духоўных і ў нежаданні маліцца, нежаданні да Эўхарыстыі, сакраманту паяднання, размоў на духоўныя тэмы. Духоўнае жыццё падаецца быць ілюзіяй, чымсьці, што немагчыма зрэалізаваць. Амаль немагчымай падаецца спроба малітвы.

Мы чытаем словы Бібліі, але яны не прыносяць нам радасці, увогуле нічога нам не гавораць, малітва паўтараецца механічна, без зразумення. Гэта непрыемны стан, які не прыносіць ніякага плёну. Чалавек настолькі адчувае сябе прыгнечаным страхам, што пачынае сумнявацца ў існаванні Бога. Малітва ўсё часцей адкладваецца на пазней.

Такі від цяжкасцей часам дапускаецца Богам, каб чалавек зразумеў, што малітва з’яўляецца Божым дарам: паглыбяле духа пакоры і паслухмянасці. Св. Аўгустын нават сказаў: «Дзе няма спакусы, там няма малітвы».

grodnensis.by са спасылкай на deon.pl

для друку для друку