- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

«Калі Бог захоча, то з самага марнага зробіць вялікае»: жыхарка Ушачаў пра аднаўленне касцёла ў пасёлку (+відэа)

uszaczy03 [1]

Жыхарка Ушачаў Валянціна Відзевіч распавядае пра аднаўленне касцёла ў пасёлку.

Пасля 1905 года царскія ўлады дазволілі пабудаваць у мястэчку Ушачы новы касцёл. Яго будаўніцтва было скончанае ў 1913 годзе.

Далейшы лёс святыні быў трагічны. Пачалася Першая сусветная вайна, потым адбыўся бальшавіцкі пераварот, грамадзянская вайна, потым вайна польска-савецкая… Горад часта пераходзіў з рук у рукі. Касцёл значна пацярпеў як ад баявых дзеянняў, так і ад рабаўнікоў. З канца 1919 па 1926 год тут працаваў легендарны беларускі ксёндз Язэп Барадзюля [2]. У канцы 1926 года чэкісты арыштавалі святара, а ў 1932 годзе камуністычныя ўлады храм зачынілі. Падчас апошняй вайны касцёл значна пацярпеў і стаяў у руінах.

У 1993 годзе ва Ушачах была створаная каталіцкая парафія, а ў 1999 годзе вернікі ачысцілі руіны святыні ад смецця. 25 ліпеня 1999 года ў сценах касцёла, які стаяў яшчэ без даху, была адпраўлена першая ў пасляваенны час святая Імша. А 24 кастрычніка 2004 года адбудаваны храм быў паўторна асвечаны.

Пра тое, як адраджалася парафія, і як ішла адбудова касцёла, распавядае Валянціна Відзевіч. Ёй дапамагае яе ўнук Марк. Больш падрабязна пра гэта ў нашым відэаматэрыяле.

Зміцер Лупач, тэкст
Леанід Юрык, відэа