Как относиться к смерти?

smert«Хвала Христу! Постоянно сталкиваешься с тем, что люди боятся смерти, избегают даже мысли о ней и что это нормально для психически здорового человека. Очень часто задумывалась: а какое мое к этому отношение? И всегда ответ был один и тот же: что нет страха как такового. Всегда относилась к этому, как чему-то естественному, неизбежному. Может ли такое быть? Или это своего рода самообман, неполное понимание, чем есть смерть. И не ведет ли это к гордыни, ибо, если не боюсь смерти, то автоматически не боюсь Суда Господа, кары за грехи?»

На пытанне адказвае дыякан БГКЦ Аляксей Філіпенка:

 – Адзін філосаф сказаў: “Пакуль ёсць мы – смерці няма; калі прыйшла смерць – нас няма”. Смерць – гэта ў большай ступені біялагічнае паняцце, якое акрэслівае канец функцыянавання жывога арганізма. У сучаснай медыцыне ва ўмовах перасадкі органаў пад смерцю чалавека разумеюць смерць мозга. Таму нічога дзіўнага, што чалавек не можа разважаць непасрэдна пра сваю смерць, бо пакуль ёсць чым разважаць, няма аб чым разважаць, а калі ёсць аб чым разважаць, няма чым. Звычайна чалавек пазнае смерць, спрабуючы паставіць сябе на месца таго, хто памірае, ці ўзгадвае іншых, тых, хто ўжо памёр. Нават існуе навука, якая вывучае смерць, – танаталогія. Насамрэч, людзі больш баяцца пагрозы жыццю, а таксама доўгай і пакутлівай смерці.

Для жывога чалавека смерць – гэта, хутчэй, сінонім канечнасці жыцця. І гэтая канечнасць, разуменне таго, што ўсё калі-небудзь закончыцца, акрэслівае спосаб, як пражыць сваё жыцце. Філосаф Эпікур, цытата якога была прыведзена вышэй, вучыў, што галоўны сэнс чалавечага жыцця – гэта імкнуцца да задавальнення і пазбягаць цярпення. Такі геданізм супярэчыць хрысціянскаму вучэнню пра смерць і жыццё.

Хрыстос вылучае два віды смерці: смерць цела і смерць душы. “Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не могуць забіць; а больш бойцеся таго, хто можа душу і цела загубіць у геене” (Мф 10; 28). Хрыстос таксама вызначае сэнс канечнага зямнога жыцця, калі кажа: Не збірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і ржа знішчаюць і дзе злодзеі падкопваюцца і крадуць. Збірайце сабе скарбы ў небе, дзе ні моль, ні ржа не знішчаюць і дзе злодзеі не падкопваюцца і не крадуць (Мф 6; 19-20).

У момант смерці, калі душа застаецца без матэрыяльнага цела і нічога ўжо не звязвае яе з гэтым светам, яна трапляе ў духоўную рэальнасць, дзеля якой была створана несмяротнай па вобразе і падабенстве Бажым. І, сапраўды, становіцца страшна за таго чалавека, які аказаўся не гатовы да сустрэчы з Божай рэальнасцю, які думаў, што проста засне “вечным сном” у магіле і таму можна пражыць жыццё па сваім разуменні, не зважаючы на Божыя запаветы. Такі чалавек будзе падобны да неразумнай дзевы з пустым слоікам, якая стаіць перад зачыненымі дзвярамі шлюбнага піру і чуе голас Гаспадара: “Не ведаю цябе” (Мф 25; 12). Смерць душы – гэта вечнае існаванне ў пекле.

Разважанні над смерцю не абавязкова робяць чалавека больш пакорным. Можа і, наадварот, паўстаць бунт супраць Бога: “Калі Бог усемагутны, добры, ЯКІ любіць, чаму ж тады я і іншыя людзі павінны паміраць?” Пакорным чалавека робіць разуменне таго, што ўласнымі сіламі ён не здольны дасягнуць збаўлення, вечнага жыцця, што для збаўлення патрэбна Божая ласка.

Цікава, што Суд Божы не абавязкова павязаны са смерцю. Суд Божы можа адбыцца ў любы момант жыцця. Хрыстос некалькі разоў папярэджвае: “Чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе” (Мф 24; 42).

Страх Божага суда і пакарання за грахі не з’яўляецца ўласцівасцю хрысціянскага вучэння. Хрысціяне пакліканыя любіць Бога як Айца. А ў любові няма страху (1 Ян 4; 18). Хрысціянін усё свае жыццё намагаецца перамагаць грэх і імкнуцца да святасці. “Цяпер жа, вызваленныя ад граху ды ўчыненыя слугамі Бога, маеце плод ваш – святасць, а на канец – жыццё вечнае”. (Рым 6; 22).

для друку для друку