Как искать совета в Библии?

detinut_citind«Когда перед человеком стоит вопрос различной степени важности, на который он не знает ответа, я слышала, что можно обратиться к Библии, в надежде, что под водительством Святого Духа можно получить ответ. Помолиться, попросить Бога и найти какую-нибудь фразу в Библии, и это может быть искомый ответ. Я не отрицаю, что Слово Божие иногда открывает нам глаза на какие-то проблемы, но есть и но… Библия может превратиться в своего рода гадательную книгу, где также есть вариант случайности. И вообще: стоит ли доверять какой-нибудь фразе относительно проблемной ситуации? Вопрос: насколько этично так использовать Библию с точки зрения католичества?»

Лариса.

 На пытанне адказвае айцец др. Віталь Cярко SchP, г. Шчучын:

– Паважаная Ларыса! У трэцім раздзеле дагматычнай канстытуцыі пра Божае аб’яўленне „Dei Verbum” чытаем: Аб’яўленыя Богам праўды, змешчаныя і прадстаўленыя ў Святым Пісанні, былі запісаны пад натхненнем Духа Святога. (…) Належаць [яны] аўтарству Бога і ў такой якасці былі перададзены Касцёлу. Сапраўды, Біблія – гэта кніга святая. Таму іншая яе назва – Святое Пісанне. Нягледзячы на тое, што аўтарамі кніг Бібліі з’яўляюцца канкрэтныя асобы, без натхнення Духа святога не напісалі б яны ані воднага слова.

У другім Пасланні да Цімафея святы Павел тлумачыў: Усякае Пісанне натхнёна Богам і карысна для навучання, для пераконвання, для настаўлення, для выхавання ў праведнасці, каб Божы чалавек быў дасканалы, да ўсякай добрай справы гатовы (2 Цім 3, 16-17).

Сапраўды, існуе сярод вернікаў такая практыка, што пасля малітвы да Духа Святога звяртаюцца яны да Бібліі. Адкрываюць яе ў любым месцы з надзеяй, што прачытаныя імі словы дадуць адказ на іх пытанні або вырашаць іхнія праблемы. Такім чынам, яны пацвярджаюць свой давер Богу, Які прамаўляе да нас праз Святое Пісанне. Канешне ж, можна паступаць такім чынам, але трэба памятаць, што знойдзеныя ў Бібліі словы часам могуць нам дапамагчы. Іншым разам, аднак, не дадуць яны адказу на нашыя пытанні і не вырашаць нашыя праблемы. Ці правільна, калі ў такой сітуацыі чалавек сцвердзіць, што Біблія не можа дапамагчы яму ў клопаце і складаным становішчы?

Святое Пісанне трэба чытаць з любоўю і пашанай. Бога мы не можам прымусіць да таго, каб Ён адказаў на ўсе нашыя пытанні або вырашыў нашыя праблемы тады, калі мы гэтага хочам і такім чынам, як мы сабе жадаем. Хоць з гісторыі духоўнасці ведаем пра такі ўплыў слоў з Бібліі на людзей, які змяняў іх жыццё назаўжды. Напрыклад, святы Бэнэдыкт з Нурсіі меў увайсці ў касцёл і пачуць словы: Iдзі, прадай усё, што маеш, і раздай убогім і будзеш мець скарб на нябёсах. (Мк 10, 21). Бэнэдыкт вярнуўся дадому і сапраўды раздаў тым, хто меў патрэбу, маёмасць бацькоў, пакінутую яму пасля іх смерці, і прысвяціў сваё жыццё Богу.

Паважаная Ларыса! Чалавек, які перажывае ў сваім жыцці цяжкую сітуацыю або шукае адказ на складаныя пытанні, можа шукаць дапамогу ў Бібліі, аднак павінен таксама быць падрыхтаваным да таго, што ўсе яго клопаты не вырашыць Біблія. Такі падыход да справы вельмі няправільны, таму што Святое Пісанне – гэта не містыка, а Бог – гэта не чараўнік, які за адпаведную аплату (давер чалавека) абавязаны яму дапамагчы!

Раю ў розных жыццёвых сітуацыях – і радасных, і сумных – звяртацца асаблівым чынам да Кнігі Псальмаў. Напісаў яе кароль Давід. Зрабіў гэта, канешне ж, пад натхненнем Духа Святога. Аднак вялікі ўплыў на тое, што ён пісаў, мелі сітуацыі з яго асабістага жыцця. Таму ў псальмах ёсць і падзяка, і хвала Богу, ёсць там таксама нараканні і незадавальненне, але прысутнічае і радасць, і ўдзячнасць.

Паважаная Ларыса! Чытайце Біблію ў радасных і ў сумных сітуацыях Вашага жыцця, гартайце яе старонкі, каб знайсці адказ на Вашыя пытанні. Аднак не забывайцеся пра тое, што Бог прамаўляе да нас не толькі праз Біблію. Ён дзейнічае ў сваім Касцёле таксама праз сакраманты і іншага чалавека, які можа дапамагчы нам у нашай патрэбе.

для друку для друку