Каб здзівіць глухога юнака, цэлы гарадок вывучыў мову жэстаў

MuxxaremМухаррам — самы звычайны хлопец. Ён цешыцца жыццём, ходзіць на працу, узаемадзейнічае з людзьмі. Вось толькі з апошнім у яго часам бываюць праблемы.

Так ужо атрымалася, што Мухаррам страціў слых яшчэ ў юным узросце і цяпер адзіны спосаб паразумення з навакольнымі гэта мова жэстаў. Але пагадзіцеся — не кожны жыхар горада ім валодае, або…

У адзін цудоўны дзень сястра Мухаррама вырашыла зрабіць яму падарунак. Яна, сотні жыхароў маленькага гарадка і кампанія Samsung стварылі цалкам новае грамадства, дзе кожны глухі можа адчуваць сябе ў бяспецы, бо ў гэтым грамадстве ўсё разумеюць мову жэстаў. Гэта сапраўды — вельмі кранальна.

Нам цяжка зразумець, як сябе адчуваў Мухаррам ў гэты момант, але ўявіце сабе, што вы паехалі ў іншую краіну і там усе, без выключэння, людзі могуць размаўляць з вамі на вашай роднай мове.

Такі няпросты план дапамагла ўвасобіць у жыццё сястра Мухаррама, кампанія Samsung і вядома ж усе жыхары мястэчка. Усе яны сапраўдныя героі.

grodnensis.by са спасылкай на Маранафа

для друку для друку