Каб не баяцца смерці

ne bojatsja smertiНапэўна самы цяжкі момант — гэта хвіліна развітання з блізкім табе чалавекам, ведаючы, што ніколі ўжо не пачуеш яго голасу, не паглядзіш яму ў вочы і не ўсміхнешся ўжо на сустрэчы з ім. Рэальнасць адыходу з гэтага свету да гэтай пары з’яўляецца вялікім сакрэтам, які змешваецца з вялікім болем.

Якім было б жыццё чалавека, каб не перспектыва шчаслівай вечнасці, нарысаванай Езусам? Калі б апошнім момантам існавання чалавека была толькі хвіліна, у якой заканчваецца праца розуму і перастае біцца сэрца, то такое жыццё на самай справе не варта было б нараджэння.

Без рэальнасці неба чаканне на момант смерці аб’ядноўвалася б з вялікай трывогай і трагедыяй, якія рана ці позна павінны прыйсці.

Перспектыва вечнага жыцця

Гледзячы на жыццё Езуса і слухаючы яго пропаведзяў, знаёмімся быццам з сакрэтам неба. Ён стаў чалавекам для таго, каб расказаць нам пра свайго Айца, здзейсніць Адкупленне і адкрыць для нас неба. Праз Унебаўшэсце Ён сеў па правую руку Айца. Такім чынам, Хрыстос паказаў нам мэту нашых зямных імкненняў — неба, быць там у прысутнасці Айца і супольнасці святых. Вера ў Езуса, Які знаходзіцца па правую руку Айца, абяцае нам, што ў доме Бога шмат пакояў, і гаворыць аб тым, што Ён сам падрыхтуе там для нас месца, стане для нас крыніцай надзеі.

Езус робіць усё, каб мы ўбачылі перспектыву шчаслівай вечнасці, а момант смерці не здаваўся нам трагічным заканчэннем, а толькі хвілінай пераходу ў іншы свет. Чалавек, які верыць у неба, бачыць канкрэтную мэту свайго жыцця, і ведае, што будзе жыць вечна.

Зносіны са святымі

Кожны з нас перажывае раставанне з блізкім чалавекам. Штодзень паміраюць людзі, і хтосьці з іх адыходам адчувае сябе адзінокім і пакінутым. Шмат праліваецца слёз і з’яўляюцца пытанні: чаму цяпер, чаму ён і самае важнае, што з ім будзе адбывацца. Адказы нам дае наша вера. Кожны чалавек мае вечную душу, а момант смерці цела не азначае заканчэнне, а толькі змену. Пачынаецца рэальнасць вопыту ў другой краіне.

Верым у міласэрнасць Айца, што Ён тым, хто адыходзіць, дае магчымасць аб’яднання з Сабою і запрашае да неба. Айцец хоча збавіць кожнага чалавека, таму, калі не зачынім сваё сэрца, можам быць ўпэўненыя, што тое, чаго ані вока не ўбачыць, ані вуха не пачуе, ані сэрца чалавека не зразумее (1 Кар 2,9), стане нашым удзелам у гадзіне смерці. Вера ў неба вызнаецца падчас св. Імшы ў касцёле.

З вялікім перакананнем гаворым словы, што верым у зносіны са святымі і вечнае жыццё. Таму не трэба больш баяцца будучыні. Гарантыяй таго, ці будзе яна шчаслівай, з’яўялецца толькі прыняцце Божай прапановы адносна вечнага жыцця.

Жыхары неба

Мы верым , што можна быць святым. Вядома таксама, што сярод нас іх было шмат. У свята Усіх Святых аддаем ім хвалу, усхваляючы існаванне неба, дзе яны адчуваюць прысутнасць Бога. Хто яны і што важнае зрабілі? Наколькі трэба быць незвычайным, каб быць святым? Ведаем шмат біяграфій святых. Гісторыі іх жыцця захапляюць і здзіўляюць нас.

Як гэта магчыма, каб чалавек змог пасвяціць сваё жыццё Айцу і іншым людзям? Вельмі часта святыя і благаслаўлёныя з’яўляюцца для нас ідэалам, які немагчыма дасягнуць. Касцёл на працягу стагоддзяў праслаўляе на алтары шмат святых і благаслаўлёных, каб іх асоба нас захапляла і падштурхоўвала да канкрэтнага дзеяння, каб таксама быць святым. Аднак жыхары неба – гэта не толькі тыя, каго абвясціў Касцёл праз акт беатыфікацыі або кананізацыі. Сярод святых ёсць такія, пра якіх ніколі мы не чулі і ўжо не пачуем.

Гэта звычайныя людзі, якія рэалізавалі сваё жыццёвае пакліканне, будучы вернымі Айцу і выконваючы ўсё, што Ён прапанаваў у сваім законе. Гэта тыя, хто жыў так, як прапанаваў Хрыстос. Убогія душой, тыя, хто змаглі плакаць з тымі, якія плачуць, і хочуць справядлівасці, міласэрнасці і чыстага сэрца, нясці супакой і быць гатовымі цярпець пераслед справядлівасці, тыя, хто не баіцца тых, хто крыўдзіць.

Пакліканне да святасці

Cв. Ян Павел II адзначае: святыя і благаслаўлёныя ўяўляюць сабой жывы аргумент шляху, які вядзе да нябеснага царства. Гэта людзі – такія як мы –якія ішлі ўвесь час сцежкаю зямнога жыцця і дасягнулі неба. Людзі, якія сваё жыццё пабудавалі на скале (…). Святым можа быць кожны. Заклікае да яе сам Айцец: (…) Святымі будзьце, бо Я таксама святы. Кожны з нас без выключэння павінен увайсці на сцежку, якая вядзе да неба.

Мы ўсе маем запрашэнне, каб праз працу над сабой і праз сваё навяртанне быць падобнымі да Хрыста. Усё гэта патрэбна, каб будучы па другім боку жыцця, увайсці ў тую рэальнасць, у якую мы верым, і атрымаць вопыт вечнага шчасця ў размовах са святымі.

Думаю, што свет поўніцца святымі людзьмі. Трэба толькі паглядзець вакол, каб іх убачыць. Шмат святых айцоў і матулей, бабуляў і дзядуляў, дзяцей. Многіх з нас захапляе навука і жыццё Езуса, а яны ў сваім жыцці рэалізуюць Ягоныя запаведзі.

Выкарыстаць час

Пачатак лістапада — гэта час, калі наведваем могілкі. Там знаходзяцца магілы людзей, якія ўжо святыя. Трэба падумаць аб святасці. Дзякуючы гэтаму, наш прыезд на могілкі не абмяжоўваецца толькі запаленнем свечак і ўскладаннем кветак. Знаходзячыся тут, варта падумаць пра сэнс чалавечага існавання. Задумацца над тым , як я ў сваім жыцці іду да святасці. А таксама, што адбудзецца, калі Айцец прыйдзе да мяне ўжо сёння.

Вось тут, над магіламі нашых родных, варта памятаць пра тое, што смерць прыходзіць ноччу як злодзей, а Айцец просіць нас, каб мы заўсёды былі гатовыя да сустрэчы з ім. Гледзячы на магілы і запаленыя свечкі, узгадаем тую частку з Евангелля, дзе Хрыстос просіць, каб былі запаленыя факелы, а мы стаялі, як слугі, якія чакаюць вяртання Пана. Ён заклікае нас да пастаяннай гатоўнасці сустрэчы з Ім. І яшчэ адно.

Памятайце, што святасць дасягальная. Каб яе не было, Езус не заклікаў бы да яе. Будзем жа святымі.

grodnensis.by са спасылкай на deon.pl

для друку для друку