Юрыдычная лекцыя па жыллёвых пытаннях пройдзе ў Мінску

Рэлігійная каталіцкая місія св. Францішка Сальскага запрашае на юрыдычную лекцыю па жыллёвых пытаннях, пытаннях права ўласнасці і права карыстання жыллёвым памяшканнем.

Лекцыя адбудзецца пры парафіі святога Яна Хрысціцеля 6 лютага ў 18.30 у сталічным мікрараёне Серабранка (вул. Пляханава, 28/1, каб 2.).

Праца кабінета бясплатнай юрыдычнай кансультацыі разлічана для адмысловай катэгорыі патрабуючых грамадзян (малазабяспечаных грамадзян, інвалідаў, пенсіянераў, няпоўных, апякунскіх, прыёмных сямей, грамадзян, апынуўшыхся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі).

Запісацца можна па тэлефоне: +375 44 744–56-44 (тэлефанаваць з 10.00 да 16.00).

Кансультацыя па тэлефоне не ажыццяўляецца!

для друку для друку