Юрыдычная лекцыя адбудзецца ў Мінску

Рэлігійная каталіцкая місія “Таварыства Святога Францішка Сальскага” запрашае ўсіх жадаючых 19 чэрвеня наведаць бясплатную лекцыю, прысвечаную абароне правоў спажыўцоў, паведамляе sdb.by.

На працягу лекцыі будуць абмяркоўвацца пытанні правоў i абавязкаў пакупнікоў і прадаўцоў, гарантыі і спосабы абароны правоў пакупнікоў, алгарытм дзеянняў у выпадках парушэння правоў.

Пасля лекцыі ў кожнага жадаючага будзе магчымасць індывідуальна пагутарыць са спецыялістам.

Спатканне адбудзецца 19 чэрвеня ў 18.30 па адрасе: Мінск, вул. Пляханава, 28/1 (будынак моладзевага араторыя імя св. Яна Боска).

Запісацца можна па тэлефоне: +375 44 744–56-44 (velcom; тэлефанаваць з 10.00 да 16.00). Кансультацыя па тэлефоне не ажыццяўляецца.

 

для друку для друку