Яшчэ адзін напад на святара ў Канадзе. Выратавалі бабулі

Гэта ўжо другі за апошні час напад на святара ў гэтай краіне. На гэты раз дапамога была нечаканай.

На айца Марціна Міранюка, аблата, які працуе ў Эдмантане (Канада) быў здзейснены напад падчас вячэрняй святой Імшы, піша DEON.

«Гэта адбылося ў парафіі Маці Божай Каралевы Польшчы ў Эдмантане. Да святара падышоў малады чалавек і праз некалькі секунд паваліў яго на зямлю і пачаў душыць», — распавядае прэс-сакратар Эдмантанскай архідыяцэзіі Лоррейн Турчанскі (Lorraine Turchansky).

На шчасце, святар не пацярпеў, таму што яму на дапамогу кінуліся старэнькія парафіянкі, якія прымалі ўдзел у Эўхарыстыі. Яны пачалі біць нападніка палкамі.

«Гэта былі старэнькія дамы, якія, вядома, былі вельмі шакаваныя, але ім удалося ўмяшацца», — сказала Турчанскі. Паводле яе слоў «нападаючы прыслабіў хватку і ўцёк».

Прэс-сакратар дадала, што «магчыма, калі б гэта была моладзь, яна б тэлефанавала 911, замест кінуцца на дапамогу, але ў гэтым выпадку было інакш».

Гэта ўжо другі напад за апошнія дні на святара ў Канадзе. Некалькі дзён таму кс. Клод Гру з Манрэаля быў паранены нажом падчас Эўхарыстыі.

для друку для друку