Як слухаць Бога, каб пачуць? Пачні з гэтых 30 хвілін

Сястра Малгажата Хмялеўская — аб духоўнай практыцы, якая гарантавана мяняе чалавечае сэрца.

«Ідзі ў капліцу і пасядзі гадзіну ў цішыні. Не глядзі на гадзіннік, але таксама не бяры з сабой нават Бібліі. Таму што, калі бачыш сябра перад сабой, то яму не пішаш і не чытаеш лістоў ад яго — толькі знаходзішся з ім сам-насам. Тады чалавек упарадкоўваецца і да яе даходзіць, што Пан Бог хоча нам сказаць.

Першыя паўгадзіны — гэта час, калі ўсе думкі пралятаюць у галаве з папярэдніх некалькіх дзён. Затое калі вытрымаеш гэтыя паўгадзіны, то потым можна слухаць. Перш за ўсё трэба даць Богу казаць!»

* Даведка: с. Малгажата Хмялеўская — польская манахіня з кангрэгацыі «Хлеб жыцця», якое апякуецца дабрачыннымі дамамі з гэтай жа назвай. Вядомая як сваёй дабрачыннай дзейнасцю, так і кнігамі і канферэнцыямі. Адзначана шматлікімі ўзнагародамі, у 1996 годзе стала «Жанчынай года» ў Польшчы, мае Ганаровую ўзнагароду «За абарону правоў чалавека», у мінулым годзе ўзнагароджана медалём Святога Брата Альберта за дапамогу інвалідам.

Паводле credo.pro

для друку для друку