Як пасол Ватыкану карміў бяздомных і бедных у Гомелі. Фатафакт

Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

1–2 чэрвеня з візітам у Гомелі знаходзіцца Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр.

Прадстаўнік Папы Рымскага наведаў каталіцкія ўстановы, якія выконваюць сацыяльную функцыю: Дзіцячую вёску для дзяцей-інвалідаў, пабудаваную на ахвяраванні замежных спонсараў праз каталіцкую дабрачынную місію “Карытас-Міласэрнасць”, а таксама Дом міласэрнасьці сясцёр Маці Тэрэзы.

У Доме міласэрнасці пасол Ватыкану звярнуўся з прамовай да дзясяткаў бедных і бяздомных, што сабраліся на абед.

Арцыбіскуп Габар Пінтэр нагадаў, што галоўнае “адзенне”, якое нам патрэбнае, гэта любоў да Бога і да таго, хто побач. Таксама Папскі Нунцый дапамог сёстрам Маці Тэрэзы і валанцёрам раздаць ежу бяздомным. У той дзень для іх прыгатавалі суп з мясам і макаронамі.

Радыё Свабода

для друку для друку