Ангеліна і Паліна апрануліся ў вышыванкі, свята суправаджаў хор афрыканскіх студэнтаў.
Святы Першай Камуніі, якія праходзяць у каталіцкіх храмах, часта аб’ядноўваюць дзясяткі дзяцей, якія ўпершыню ў жыцці сустракаюцца з Езусам у Эўхарыстыі. Але ў невялікіх касцёлах Першую Камунію прымаюць зусім няшмат дзяцей. Рыма-Каталіцкая парафія Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ва ўкраінскім горадзе Сумы падзялілася сваёй радасцю: ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста дзве маленькія парафіянкі – Ангеліна Маўчанюк і Паліна Шкурат упершыню ў жыцці прынялі самы дарагі скарб Царквы – Езуса Хрыста пад выглядам хлеба і віна.
Свята суправаджаў хор афрыканскіх студэнтаў. Пасля святой Імшы арганізавалі салодкі стол, Ангеліна і Паліна апрануліся ў вышыванкі.
Katolik.life
Здымкі са старонкі касцёла ў Сумах