Як дзеці бачаць п’яных бацькоў? Глядзіце моцнае відэа.
Ад алкагалізму сваіх блізкіх пакутуюць муж і жонка, бацькі, сваякі і нават калегі па працы залежных асобаў. Аднак, найбольш пакутуюць дзеці залежных ад алкаголю бацькоў.
Паглядзіце, як паводле меркавання стваральнікаў відэа, якімі з’яўляецца кампанія «крохкае дзяцінства», выглядаюць п’яныя бацькі ў вачах сваіх дзяцей.
У аснове ідэі сацыяльнай кампаніі аб празмерным ужыванні алкаголю ляжыць праблема ўплыву залежных ад алкаголю бацькоў на дзяцей, якія растуць у іх сям’і. Для некаторых дзяцей самыя блізкія людзі становяцца монстрамі, страшэннымі героямі страшылак і фільмаў жаху. Ролік паказвае, якімі яны бачаць сваіх бацькоў, калі тыя знаходзяцца ў стане алкагольнага ап’янення.
Паводле deon.pl
