«Я хутчэй пайду ў турму, чым парушу таямніцу споведзі». У Аўстраліі быў уведзены спрэчны закон

Аўстралійскі штат Вікторыя ўвёў закон, які зможа прымусіць духавенства парушаць таямніцу споведзі. Пра гэта ён паведаміў Каталіцкаму агенцтву навін «Catholic News Agency».

Новы закон абавязвае спаведнікоў паведамляць уладам усё, што выклікае падазрэнне гвалту над дзецьмі, нават калі гэта было сказана падчас сакрамэнту споведзі. Закон прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў, калі пра такія падазрэнні не паведамляецца.

Аўстралійскае права дадала духоўных ў спіс прафесій, прадстаўнікі якіх абавязаны паведамляць аб выпадках выкарыстоўвання дзяцей у адпаведныя органы, але, у адрозненне ад іншых краін, прадпісанні, уведзеныя ў Аўстраліі, таксама распаўсюджваюцца на таямніцу споведзі.

«Найважнейшае — прызнаць, што закон трэба ўспрымаць сур’ёзна, калі людзі не будуць яго выконваць, наступствам будзе вельмі значнае пакаранне «, — заявіў Дэніэл Эндрус, прэм’ер-міністр Вікторыі з 2014 года.

Аўстралійскія іерархі ўжо выказаліся на тэму ўвядзення новага закона. Арцыбіскуп Мельбурна Пітэр Каменсолі сказаў, што ён хутчэй адправіцца ў турму, чым парушыць сакрамэнтальную таямніцу.

Арцыбіскуп Мельбурна Пітэр Каменсолі

 

Ён падкрэсліў, што сам перадаў паліцыі інфармацыю такога кшталту, але атрыманую па-за сакрамэнтам споведзі. Ён дадаў, што большасць духавенства асабіста не ведае пэнітэнтаў, якія прыходзяць да канфесіяналу, і што сакрамэнт пакаяння з’яўляецца ананімным. Гэта, аднак, не азначае, што не трэба заклікаць чалавека, які прызнаецца ў гэтым граху, прыйсці да паліцыі і прызнацца ў сваіх дзеяннях па-за межамі канфесіяналу.

Іерарх звярнуў увагу на неабходнасць рашучай барацьбы супраць выкарыстання непаўналетніх, захоўваючы пры гэтым таямніцу споведзі.

Пераклад Вікторыі Колзун, catholicnews.by

Паводле deon.pl

 

 

для друку для друку