IV фестываль марыйных песень “Mater Deі” пройдзе ў Баранавічах

У суботу, 12 кастрычніка 2019 года ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах пройдзе IV фестываль марыйных песень “Mater Deі”. Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца хоры дарослых, дзіцячыя хоры, ансамблі, салісты і спяваючыя сем’і.

Умовы ўдзелу ў фестывалі:

• удзельнікі павінны падрыхтаваць два творы, у тым ліку адзін – абавязкова на беларускай мове.
• акрамя таго, удзельнікі павінны падрыхтаваць творы «Serdeczna Matko» і «Ты за сабою нас вядзеш», якія будуць выконвацца ўсімі ўдзельнікамі на пачатак і заканчэнне фестывалю.
• калектывы і салісты могуць выконваць творы акапэла або ў суправаджэнні аднаго музычнага інструмента.

Анкету на ўдзел у фестывалі можна дасылаць на адрас: г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі,6, брат Карнэлій Консэк, або на электронную пошту: mater.dei@tlen.pl да 30 верасня.

Спампаваць анкету>>>

Конкурс пройдзе ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай,  г. Баранавічы, пр. Савецкі, 18. Пачатак у 11.00.

Даведкі па тэлефоне: +375 29 227 38 84 — брат Карнэлій.

для друку для друку