IV фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў» пройдзе ў Баранавічах

SiteWelder1497417387567 лютага ў Баранавічах у Доме культуры тэкстыльшчыкаў (вул. Кірава, 62) арганізоўваецца IV фестываль хрысціянскай музыкі «Дастукацца да нябёсаў». Пачатак у 18.00.

Упершыню фестываль праводзіўся ў студзені 2012 года ў Астраўцы як рок-фестываль рэлігійнай песні. У другі раз месцам правядзення быў Гудагай, а ў мінулым годзе, як і сёлета — Баранавічы. У ім паспелі паўдзельнічаць такія каталіцкія гурты, як LAUDANS (г. Мінск), UNITED IN SPIRIT (г. Баранавічы), AVE (г. Гродна), а таксама пратэстанцкія: PARACLETOS, WISMA і CRUSADE з Брэста і іншыя.

У гэты раз у фестывалі прымуць удзел гурты «Небасхіл» (г. Мінск), UNITED IN SPIRIT (г. Баранавічы), PARACLETOS (г. Брэст), THE CROSS WAY (г. Баранавічы). Прымаюцца заяўкі іншых гуртоў.

Тэлефон для запісу:

+375 29 709 00 93

Кс. Павел Рудзьман

для друку для друку