IV Агульнабеларускі кангрэс сямейных рухаў «Бацькі і дзеці» пройдзе ў Ляскоўцы

З 7 па 9 чэрвеня ў Ляскоўцы, што пад Мінскам, пройдзе IV Агульнабеларускі кангрэс сямейных рухаў пад назвай «Бацькі і дзеці».

Арганізатар — Рада па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Праграма

 

 

7 чэрвеня:

17.00 — адкрыццё кангрэсу;
17.15 — даклад на адкрыццё кангрэсу: кс. Андрэй Рылка «Філасофскія канцэпцыі сям’і: гісторыя і сучаснасць»;
18.00 — вячэра;
18.30 — даклад: д-р Іво Шэльнер «Спецыфіка адносін маці-дачка»;
19.30 — св. Імша;
20.30 — канцэрт

8 чэрвеня:

8.00 — сняданак;
9.00 – 9.45 — даклад: біскуп Радослаў Зітровіч «Бог і міласэрнасць у адносінах паміж бацькамі і дзецьмі» (пытанні — 15 хв.);
10.00 – 10.45 — даклад: с. Ірынэя Шчарбакова «Дзіця ў дысфункцыянальнай сям’і» (пытанні — 15 хв.);
11.00 – 11.30 — перапынак на каву;
11.30 – 13.00 — даклад: Богна Бялецка «Кіберпагроза — небяспечны змест, небяспечныя паводзіны дзяцей і моладзі, звязаныя з віртуальным светам»;
13.00 — св. Імша;
14.00 — абед;
15.00 – 16.30 — даклад: Богна Бялецка «Кібершанс — як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці ў здаровым карыстанні інтэрнэтам»;
16.45 – 17.30 — Кацярына Блашчак «Лапікавая (рус.: лоскутная, англ.: patchwork) сям’я, клінічны выпадак»;
19.00 — вячэра;
20.00 — Наталля Пан «Бацькі і дзеці ўнутры нас»;
Вячэрняя малітва

9 чэрвеня:

8.00 — сняданак;
9.00 – 12.00 — майстэрня: Альжбета Кжэціцка і Ежы Дамброўcкі «Суперцесць, суперцешча»;
12.30 — св. Імша;
13.30 — абед

Запіс па тэлефоне:
+375 29 588 42 73 — Ірына Мялешка

Адрас:
Мінскі раён., пас. Ляскоўка, вул. Карытас, 1.

grodnensis.by

для друку для друку