- Каталіцкі Веснік - https://catholicnews.by -

Італія: дзве гадзіны ў чарзе да святой Камуніі

[1]Каля 500 чалавек стаялі дзве гадзіны ў чарзе да касцёла ў гарадку каля Трэвіза на поўначы Італіі, каб прыняць святую Камунію.

Для людзей гэта была іх першая святая Камунія за апошнія два месяцы, калі пачаўся каранцін з-за эпідэміі каранавіруса.

Пасля прагляду трансляцыі святой Імшы ў Інтэрнэце, вернікі з горада Адэрза чакалі святую Камунію ў масках і пальчатках.

Мясцовая газета «Il Gazzettino», якая паведаміла пра гэту падзею, працытавала словы пробашча кс. П’ерпаола Баззічэтто: «…усё прайшло добра, спакойна і бяспечна».

Ад сакавіка ў Італіі нельга праводзіць святыя Імшы з удзелам вернікаў. Яны не былі адноўлены і ў распачатай 4 мая другой фазе эпідэміі, дзе была аслаблена пэўная частка абмежаванняў. Не выключаецца, што рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята ў канцы гэтага месяца.

misyjne.pl [2]