Італьянцы могуць сустрэць Уваход Езуса ў Ерузалем без аліўкавых галінак

oliveПрадстаўнікі сельскагаспадарчай галіны заклікалі італьянцаў адмовіцца ад традыцыйнага выкарыстання аліўкавых галінак на святкаванне Уваходу Езуса ў Ерузалем, якое Каталіцкі Касцёл адзначае 29 сакавіка, паведамляе grodnensis.by са спасылкай на Благовест. Прычына — паражэнне небяспечнай бактэрыяй плантацый аліўкавых дрэў у вобласці Апулія на паўднёвым усходзе краіны. 

«Веткі алівы не будуць раздавацца ў дні Вялікага тыдня ўпершыню, але трэба зрабіць усё магчымае, каб спыніць эпідэмію, якая можа распаўсюдзіцца з Апуліі на ўсю Еўропу», — кажа прэзідэнт Нацыянальнай канфедэрацыі земляробаў Раберто Монкальво. Паводле яго слоў, менавіта ў канцы сакавіка насякомыя — пераносчыкі бактэрыі Xylella fastidiosa адкладаюць яйкі, таму абмен аліўкавымі галінамі вельмі небяспечны.

Па даўняй традыцыі на свята Уваходу Пана ў Ерузалем італьянцы размахваюць аліўкавымі галінамі, якія з’яўляюцца сімвалам міру. У такіх краінах, як Францыя ці Швейцарыя, часцей выкарыстоўваюць галінкі самшыта.

Распаўсюджванне небяспечнай бактэрыі прывяло да высечкі па меншай меры 10% аліўкавых дрэў у Апуліі. Для сельскай гаспадаркі вобласці гэта сапраўдная катастрофа.

для друку для друку