Італьянскі францішканін правядзе рэкалекцыі для Папы

Сёлетнія велікапостныя рэкалецыі для Святога Айца і супрацоўнікаў Рымскай курыі пройдуць 5-10 сакавіка ў мястэчку Арыча, прыкладна ў 30 км ад Рыма. Яны будуць прысвечаны тэме: “Мука, смерць і ўваскрасенне Езуса паводле св. Мацвея”.

Правядзе духоўныя практыкаванні 53-гадовы італьянскі францішканін а. Джуліа Мікеліні – выкладчык Тэалагічнага інстытута ў Асізі, злучанага з Папскім латэранскім ўніверсітэтам, і галоўны рэдактар часопіса “Convivium Assisiense”.

У праграме рэкалекцый прадугледжаны: малітва, медытацыі і разважанні, а таксама штодзённая Эўхарыстыя. У перыяд духоўных практыкаванняў будуць прыпынены ўсе аўдыенцыі і публічная дзейнасць Святога Айца.

Традыцыю рэкалекцыі ў Ватыкане ўвёў у 1929 годзе папа Пій ХІ. Да часоў Паўла VI яны праходзілі толькі ў першы тыдзень Адвэнту, але не ў Вялікі пост. Менавіта гэты Пантыфік першы пачаў запрашаць для правядзення духоўных практыкаванняў іерархаў і тэолагаў, якія не належалі да Рымскай курыі.

Ватыканскае радыё

для друку для друку