Ісландыя шакіруе: усіх дзяцей з сіндромам Даўна забіваюць падчас аборту

«У Ісландыі 100% дзяцей, якім дыягнаставаны сіндром Даўна, забіваюць падчас аборту», — сказаў доктар Петэр МакПарланд, які працуе ў National Maternity Hospital, паведамляе wiara.pl.

«Ужо пяць гадоў, як у гэтай краіне не з’явілася ні адно такое дзіця», — дадае медык.

Ісландыя — гэта першая краіна, якая так рэзультатыўна «пазбавілася праблемы» ў выглядзе дзяцей з сіндромам Даўна і праводзіць палітыку свету, «вольнага» ад гэтага захворвання. Шлях Ісландыі наследуе таксама Данія. Па прагнозах, праз 10 гадоў яна стане краінай без дзяцей з сіндромам Даўна.

Між тым, як паказалі даследаванні тэлестанцыі NBC News, 99% асоб з сіндромам Даўна — гэта людзі, задаволеныя сваім жыццём, 97% любяць сябе, а 96% з іх падабаецца, як яны выглядаюць.

Аднак сіндром Даўна і далей успрымаюць як хваробу, якая робіць дзіцяці няшчасным, і лепш было б яго забіць, чым дазволіць жыць з такім генетычным парушэннем.

для друку для друку