Ірландскі святар хоча выступіць на конкурсе песні Еўрабачанне

Каталіцкі святар і спявак з Ірландыі, 66-гадовы Рэй Кэлі, спадзяецца, што зможа прадстаўляць сваю краіну на найбліжэйшым конкурсе песні Еўрабачанне.

Часопіс «The Irish Catholic” у выпуску ад 6 лютага паведаміў, што святар, якога ў цяперашні час можна ўбачыць у ірландскай версіі «Танцы з зоркамі», ужо мае песню, якую ён захоча прадставіць на конкурсе ў Ротэрдаме.

У мінулыя выхадныя кс. Кэлі нечакана прайшоў чацвёрты тур «Танцаў з зоркамі». Як падкрэслівае выданне «The Irish Catholic”, фанаты прагаласавалі за яго далейшы ўдзел у конкурсе «вядома, не за працу ног», а таму, што кс. Кэлі зачараваў іх сваім спевам і харызмай.

У размове з ірландскімі католікамі кс. Кэлі сказаў, што ён «як трошкі спявак» хоча прынесці людзям «радасць і бадзёрасць». Пры гэтым ён запэўніў, што яго «вялікай любоўю» застаецца святарства.

Кс. Кэлі праславіўся ў 2014 годзе пасля выкананнем песні падчас аднаго са шлюбаў у сваёй парафіі ў Олдкасле (Паўночная Ірландыя). Тады для маладых ён праспяваў «Алілуя» Леанарда Коэна, але са змененым тэкстам.

Відэа гэтай песні стала хітом на YouTube. Ірландскі святар-спявак таксама браў удзел у 2018 годзе ў конкурсе «Britain’s Got Talent», неўзабаве выйдзе ўжо трэці альбом з песнямі ў яго выкананні.

Нагадаем, што бліжэйшы 65 конкурс песні Еўрабачанне пройдзе 12, 14 і 16 мая 2020 года ў Ротэрдаме.

ekai.pl
пераклад Catholicnews.by

для друку для друку