«Інтэрактыўная» фігура а. Піа з’явілася ў Нью-Ёрку

У адным з раёнаў Нью-Ёрка ад пачатку года стаіць незвычайная фігура а. Піа. Гэта » інтэрактыўная» скульптура – кожны можа дакрануцца да фігуры законніка, які спавядае і сведчыць пра міласэрнасць.

Верасень у раёне Нью-Ёрка, які часам называюць маленькай Італіяй, з’яўляецца адным з самых святочных месяцаў для жыхароў горада. Усё з-за фестывалю Сан-Джэннаро, які больш за сто гадоў таму пачалі адзначаць тут італьянскія імігранты.

Першапачаткова святкаванне складалася з святой Імшы і шэсце з нагоды літургічнага ўспаміну аднаго з самых любімых італьянскіх святых — святога Януарыя. З часам фестываль набыў сапраўдны размах.

Штогод святкаванне фестывалю выглядае аднолькава. Вулічныя гандляры і ўладальнікі крамаў выстаўляюць на вуліцу мноства сталоў і барбекю, так, што вузкая вуліца становіцца амаль непраходнай. Паветра запаўняе пах сасісак або тыповых італьянскіх страў, людзі смяюцца, размаўляюць.

Святкаванне ў 2018 годзе, аднак, было іншым, чым звычайна. На Малберы-стрыт «з’явіўся» святы блізкі італьянскай суполцы.

Скульптар вядомы, напрыклад, па твору «Бяздомны Езус», на гэты раз стварыў у натуральную велічыню, «інтэрактыўную» скульптуру а. Піа, які слухае споведзь. Фігура святога — гэта дар фонду Святога Піа для парафіі і мясцовай супольнасці.

Дзіўная скульптура законніка паказваць міласэрнасць Езуса Хрыста, якую чалавек адчувае ў сакраманце пакаяння. Гледзячы на фігуру святога, адчуваеш быццам сам Хрыстос сядзіць у спаведніцы. Гэты твор мастацтва мае вымярэнне „інтэрактыўнае», таму што ён запрашае гледача заняць месца побач з постаццю а. Піа і адчуць сілу любові і міласэрнасці Хрыста.

Жыхары раёна, званага малой Італіяй з задавальненнем прынялі новага «жыхара», якога можна сустрэць на Малберы-стрыт, які сядзіць у цяню вялікай, старой базылікі, у чаканні душаў. Душаў, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, каханні, міласэрнасці … або душаў кожнага з нас.

А. Піа аднойчы сказаў: «Пасля смерці я зраблю больш. Мая сапраўдная місія пачнецца, калі я памру». Паколькі помнік міласэрнасці стаіць у непасрэдным суседстве з шумнымі вуліцамі Манхэтэна, можна надаць такі сэнс скульптуры, як быццам а. Піа атуляе малітвай гэты вялікі горад, пацярпелы ад граху. І заклікае кожнага мінаку здабыць міласэрнасць Збавіцеля.

pl.aleteia.org

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі