Інтэлектуальная гульня «Бітва розумаў» адбылася ў Гродзенскай семінарыі

seminaryja_gulnja_1Жыццё ў семінарыі шматграннае і рознабаковае. Канешне, у першую чаргу – гэта заняткі, падчас якіх набываюцца веды, выпрацоўваюцца адпаведныя навыкі, так неабходныя ў далейшай душпастырскай працы.

Але асоба святара фарміруецца пад уздзеяннем шматлікіх іншых мерапрыемстваў, якія вучаць перш ўсё стаць добрым чалавекам, чалавекам шчырым і спагадлівым, тактоўным і інтэлігентным, добразычлівым і адказным.

Суботнім вечарам у семінарыі адбылася інтэлектуальная гульня пад назвай «Бітва розумаў», у якой у рознай меры былі задзейнічаны ўсе навучэнцы семінарыі.

У якасці вядучага выступіў кл. Вадзім Каўтанюк, які склаў праграму і падрыхтаваў пытанні. Кл. Казімір Байгот сачыў за ходам гульні і падводзіў вынікі. У склад журы ўвайшлі прэфект кс. Віталій Сідорка і духоўный айцец кс. Здзіслаў Вэдэр. Каманды складаліся з трох семінарыстаў з кожнага курса.

seminaryja_gulnja_2

Падрыхтаваныя пытанні датычыліся не толькі рэлігійнага жыцця, але і літаратуры, хіміі, матэматыкі, гісторыі, мастацтва і г. д. Адказ на многія пытанні залежыў ад логікі і кемлівасці ўдзельнікаў. Да фіналу дайшлі клерыкі другога і пятага курсаў, а пераможцамі стала каманда другога курса.

Віншуем іх з перамогай!

wsd.grodnensis.by

 

 

 

для друку для друку