Імша з удзелам вернікаў з Беларусі адбудзецца ў Вострай Браме

У Вострай Браме ў Вільні перад успамінам Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, i пасля яго праходзяць Дні супольнай малітвы для вернікаў розных нацыянальнасцяў, у тым ліку з Беларусі.

Сёлета святая Імша з удзелам вернікаў з Беларусі адбудзецца 17 лістапада ў 15.00 у касцёле св. Тэрэзы (побач з капліцай цудатворнага абраза Маці Божай Вастрабрамскай). Эўхарыстыю ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.

На супольную малітву запрашаюцца вернікі з усіх дыяцэзій Беларусі.

У гэтым годзе Дні супольнай малітвы і адпустовыя ўрачыстасці Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Міласэрнасці, пройдуць у Вострай Браме 10-19 лістапада.

grodnensis.by

для друку для друку