Імша Вячэры Пана ў Лынтупах

lyntupy3Літургія Апошняй Вячэры ў парафіі святога Апостала Андрэя ў Лынтупах распачалася працэсіяй на ўваход. Пасля абвяшчэння Евангелля ксёндз Павел прамовіў гамілію, у якой нагадаў пра братнюю любоў і прабачэнне, паведамляе парафіяльны сайт.

Пасля, ужо па традыцыі, адбыўся абрад абмывання ног. Эўхарыстычную літургію распачала працэсія з дарамі, у якой былі таксама прынесены дары для бедных.
lyntupy1
Пасля малітвы пасля Камуніі святар з працэсіяй пераносіць Найсвяцейшы Сакрамэнт да капліцы — цямніцы. З гэтага моманту пачынаецца бесперапынная Адарацыя, якая завяршыцца ў 21 гадзіну ў суботу перад Пасхальнай вігіліяй.

lyntupy2

для друку для друку