Імша для выпускнікоў адбылася ў Шчучыне

10 чэрвеня ў парафіі Святой Тэрэзы ў Шчучыне адбылася ўрачыстая Імша для выпускнікоў.

Традыцыйныя пасля школьных экзаменаў, перад выпускным вечарам, падчас якога вучні атрымліваюць пасведчанне аб заканчэнні школы, маладыя людзі збіраюцца ў парафіяльным касцёле са сваімі бацькамі і настаўнікамі. У гэты дзень яны дзякуюць Богу за час навучання, за сваіх педагогаў, за здадзеныя экзамены, а таксама просяць Святога Духа дапамагаць на далейшым шляху .

У гэты дзень святары са Шчучына пажадалі будучым студэнтам патрэбных сіл і асабліва моцнай веры ў Бога!

А. Віталій Слука SP, тэкст і фота

для друку для друку