“Іерарх адчувае моцны боль”: арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу зроблена аперацыя

Кіраўнік Каталіцкага Касцёла Беларусі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч раніцай 13 сакавіка перанёс аперацыю на хрыбце, яна прайшла без ускладненняў.

“Іерарх вярнуўся да свядомасці пасля наркозу, але пакуль адчувае моцны боль. Ён шчыра дзякуе ўсім за малітву і просіць вернікаў працягваць малітоўную падтрымку”, – паведаміў каталіцкі партал Сatholic.by у сваім Фэйсбуку.

Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча шпіталізавалі 10 сакавіка. Аперацыя была запланаваная.

Наша Ніва

для друку для друку