«Хрысціянскі інтэлектуальны батл» пройдзе ў мінскім архікатэдральным касцёле

29 верасня ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (падземны паверх) адбудзецца «Хрысціянскі інтэлектуальны батл». Пачатак у 16.00.

«Хрысціянскі інтэлектуальны батл» — інтэлектуальная гульня. Яна складаецца з 7-і тураў, у кожным з якіх па 6 пытанняў. За кожны правільны адказ каманда атрымлівае 1 бал, за няправільны — 0 балаў. Бліц: правільны адказ — 2 балы, няправільны — мінус 1 бал.

Пытанні будуць датычацца Бібліі, Касцёла ў свеце і Беларусі, хрысціянскай музыкі.

Пераможцаў чакаюць прыемныя падарункі, а ўсіх удзельнікаў — кава, гарбата і музычны сюрпрыз.

Умовы ўдзелу:

  • каманда складаецца з двух або больш удзельнікаў;
  • кошт удзелу ад адной асобы — 5 р.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя.

Рэгістрацыя каманд:
тэл.: +375 44 751 61 60
Фармуляр>>>

Каб сачыць за падзеяй і навінамі гульні, дадавайцеся ў групу УКантакце.

Catholic.by

для друку для друку