Хрысціянскі баль прайшоў у Браславе

1 снежня, у суботу, у Браслаўскай парафіі адбыўся хрысціянскі баль напярэдадні Адвэнту. У вялікай зале дома айца Францішка Ярдана сабралася звыш 200 чалавек рознага ўзросту, каб супольна ў радасці правесці вечар.

На нашых землях традыцыя запустаў дастаткова даўняя: яшчэ ў часы Рэчы Паспалітай праводзіліся балы перад пастамі, каб пасля не праводзіць гучных забаваў, а засяродзіцца на духоўнай падрыхтоўцы да святаў. Праўда, само слова «запусты» часцей выкарыстоўваецца ў адносінах да свята перад Вялікім постам, а вось перад Адвэнтам звычайна святкуюць «Андрэйкі»: за некалькі дзён да яго адзначаецца ўспамін святога Андрэя.

Хрысціянскі баль у мясцовай парафіі праходзіць ужо трэці год запар. Сёлета прысутных, як і раней, чакалі танцы пад жывую музыку, забавы і конкурсы, а таксама азотнае шоў ад «Лабараторыі ікс». Кожны незалежна ад узросту мог знайсці сабе занятак па гусце: ад размоў за кубкам гарбаты да вясёлых танцаў, ад фотаздымкаў у мексіканскім адзенні да ўдзелу ў эксперыментах з вадкім азотам.

Такая імпрэза ‒ гэта цудоўная магчымасць для парафіянаў не толькі адпачыць душой, але і пазнаёміцца адзін з адным, разам правесці час.

Святлана Жылевічwaladarka.by
Ірына Гайдамовіч, фота

для друку для друку