Хрысціяне ў сацсетках: католікі ў “ВК” сталі часцей заяўляць аб сваёй веры

40986512f9144515d5360eda27937dfb_LБольш за ўсё католікаў у «ВК» з Украіны, на другім месцы — Расія, на трэцім — Беларусь.

Дадзеныя па мэтавай аўдыторыі католікаў са статыстыкі рэкламнага таргетынгу сацсеткі «Вконтакте» сабраў icatholic.ru. З усіх карыстальнікаў сацсеткі сваю прыналежнасць да Каталіцкай царквы ў графе «Светапогляд» паказалі 652 тыс. 165 чалавек. З іх больш за ўсё з Украіны — 228 тыс. 536 чалавек.

Сярод расійскіх карыстальнікаў «ВК», якія ўказалі сваё веравызнанне, — 174 тыс. 914 чалавек, беларускіх — 106 тыс. 671 чалавек, з жыхароў ЗША — 23 тыс. 689 чалавек, Казахстана — 5 тыс. 728 чалавек. Што тычыцца гарадоў Расіі, то сярод маскоўскіх карыстальнікаў «ВК» лічыцца больш за 40 тыс. католікаў, піцерскіх — звыш 21 тыс., омскіх — больш за 3 тыс.

У сталіцах Украіны і Беларусі прыкладна аднолькавая колькасць католікаў, якія ўказалі пра гэта ў сацсетцы — па 25 тыс. чалавек, а, напрыклад, у Гомелі — амаль 1,5 тыс., хоць актыўных парафіян у мясцовым касцёле — каля 500 чалавек.

Долі мужчын і жанчын сярод католікаў у «ВК» прыкладна роўныя, а па ўзроставых групах ёсць істотная разбежка. Католікаў да 18 гадоў у сацсетцы 122 тыс. 232 чалавека, ад 18 да 25 і ад 25 да 45 год — амаль пароўну, прыкладна па 260 тыс. чалавек. І узроставая група ад 45 гадоў складае 43 тыс. 989 чалавек.

Для параўнання — усе, хто выказаў стаўленне да іншых рэлігій і канфесій: праваслаўе — 14 млн. 374 тыс. 978 чалавек, іслам — 2 млн. 705 тыс. 750 чалавек, будызм — 607 тыс. 273 чалавека, юдаізм — 171 тыс. 752 чалавека, пратэстантызм — 225 тыс. 836 чалавек. Шмат і тых, хто паказаў прыналежнасць да хрысціянства без канкрэтызацыі — 787 тыс. 689 чалавек — верагодна, сярод іх таксама нямала католікаў.

Адзначым, што большая частка карыстальнікаў, мяркуючы па агульнай статыстыцы, і зусім нічога не паказала ў графе «Светапогляд» альбо неяк інакш выказалі прыналежнасць да канфесіі.

Дарэчы, колькасць тых католікаў, якія заявілі аб сваім веравызнанні ў «ВК», прыкметна вырасла менш чым за год. У лютым 2014 году такіх карыстальнікаў было больш чым на 200 тысяч менш — 436 тыс. 446 чалавек.

Паводле katolik-gomel.by

для друку для друку