Хрост Пана. 11.01.2015

Мастак Daniel Bon­nell http://www.bonnellart.com+ Чытанне святога Евангелля паводле Марка.

У той час:

Ян Хрысціцель прапаведаваў, кажучы: Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я не варты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на ягоных сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым.

І сталася ў тыя дні, прыйшоў Езус з Назарэту, што ў Галілеі, і быў ахрышчаны Янам у Ярдане. І адразу, калі выходзіў з вады, убачыў нябёсы раскрытыя, і Духа, як голуба, сыходзячага на Яго. І пачуўся голас з нябёсаў:

Ты Сын Мой умілаваны,
Цябе ўпадабаў Я.

Гэта слова Пана.

для друку для друку