Хрост дзіцяці

chrzest dziecka“Я хачу пахрысціць дзіця ў іншай парафіі. Што патрэбна для гэтага зрабіць?”

На пытанне адказвае а. Аркадзь Куляха OCD (Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага, Пінск):

– У Катэхізісе Каталіцкага Касцёла чытаем, што хрост – брама духоўнага жыцця і іншых сакрамантаў – вызваляе людзей ад граху, адраджае іх як Божых дзяцей і праз упадабненне да Хрыста ўключае іх у супольнасць Касцёла (Пар. Кодэкс Кананічнага Права 849, Катэхізіс Каталіцкага Касцёла 1213). Адпаведным і ўласцівым месцам хросту ёсць уласны парафіяльны касцёл дарослай асобы або бацькоў дзіцяці. Аднак па слушнай прычыне хрост можа быць удзелены ў касцёле іншай парафіі, а нават па-за касцёлам (Пар. Кодэкс Кананічнага Права 857). У такім выпадку дарослы кандыдат да хросту або бацькі дзіцяці (прынамсі, адзін з іх) павінны звярнуцца да свайго пробашча ці іншага ўпаўнаважанага святара, каб атрымаць дазвол на хрост у іншай парафіі. Пазней ім неабходна прадаставіць атрыманы ў парафіі, дзе мае адбыцца хрост, дакумент.

Пра іншыя патрабаванні, звязаныя з хростам, можна даведацца ў кожным касцёле (у парафіяльнай канцылярыі).

для друку для друку