Храм святога Клімента ў Севастопалі: жыццё пасля вяртання

У чэрвені 2018 года адбылося адно з самых значных падзей у гісторыі каталіцкай парафіі Севастопаля – быў вернуты храм святога Клімента Рымскага католікам горада. Увесь Севастопаль і шматлікія вернікі чулі пра гэтую важную падзею.

Пра тое, як праходзіць аднаўленне храма, і што здарылася за час, які прайшоў з моманту яго вяртання, распавялі на афіцыйнай старонцы парафіі Укантакце.

Адразу пасля вяртання храма парафія пачала афармляць усе неабходныя дакументы. Гэты працэс усё яшчэ ідзе. Сам храм знаходзіцца ў вельмі запушчаным стане па прычыне доўгай закінутасці будынка. У асноўным памяшканні храма адсутнічала электрычнасць, былі праблемы са смеццем, столь знаходзіцца ў ненадзейным стане. Цяжкасці ўзніклі з планіроўкай, бо ў савецкі час да будынка храма былі зробленыя прыбудовы. Часткова не захаваўся алтар. Усе гэтыя праблемы стаялі і стаяць перад парафіяй.

17 жніўня прыехаў пробашч, айцец Леанід. У жніўні-верасні на даху храма быў устаноўлены крыж. Пачаўся перыяд суботнікаў, парафіяне прыводзілі храм у парадак, было прыбрана смецце і абсталяваны бабінец, а на дзвярах павешана асноўная інфармацыя аб каталіцкай суполцы і гістарычная даведка. Сродкамі на аднаўленне храма служылі ахвяраванні саміх севастопальскіх католікоў. Лета і пачатак восені прайшлі ва ўпартай працы і малітве.

У лістападзе 2018 года парафія святога Клімента рыхтавалася прыняць святарскай Місіі, якія праводзіліся ў шмат якіх каталіцкіх парафіях Крыма. Сюды прыехаў айцец Анджэй Мадэй з Туркменістана, які ўвесь тыдзень вёў духоўную працу ў парафіі.

18 лістапада 2018 года ў сценах храма была адпраўленая першая за доўгі час святая Імша. Святарскія Місіі завяршыліся асвячэннем 6-метровага Крыжа ля ўваходу ў храм. Яго Эксцэленцыя Біскуп Яцэк Пыль пастанавіў кожнае 23-е чысло месяца пасля Імшы чытаць Літанію да заступніка парафіі, святога Клімента, з ушанаваннем мошчаў святога. Таксама пробашч, айцец Леанід, абвясціў, што кожную нядзелю Імша будзе адпраўляцца ў храме.

Божае Нараджэнне католікі горада сустракалі таксама ў храме. Бабінец быў запоўнены, было шмат гасцей, вернікі абменьваліся аплаткамі. На Вігілію са святам Божага Нараджэння іх павіншаваў губернатар Севастопаля Дзмітрый Аўсяннікаў.

Зараз ідуць актыўныя рамонтныя работы, рыхтуецца асноўнае памяшканне храма для малітвы. Імшы ў храме адпраўляюць тры разы на тыдзень (адзін раз у суботу і два – у нядзелю).

Парафіянаў чакае вялікая праца, каб зрабіць храм набліжаным да яго гістарычнага аблічча. Яны просяць аб малітве і запрашаюць сачыць за навінамі парафіі на старонцы Вконтакте.

Рускатолик.рф
Пераклад з рускай Змітра Лупача

для друку для друку