Хор святароў Гродзенскай епархіі ўшанаваў памяць ахвяр палітычных рэпрэсій

20 кастрычніка ўрочышча Курапаты пад Мінскам, вядомае як месца масавага пахавання ахвяр сталінскага тэрору, наведаў хор праваслаўных святароў Гродзенскай епархіі пад кіраўніцтвам протадыякана Дзмітрыя Шэпелева. Клірыкі ўзнеслі малітвы аб нявінна забітых, здзейсніўшы памінальную літанію.

У першай палове дня хор прыняў удзел у XVIII Пакроўскім міжнародным фестывалі “Державный глас”.

Нагадаем, што хор святароў Гродзенскай епархіі — прызнаны вакальны калектыў, лаўрэат шэрагу міжнародных конкурсаў. Так, у актыве хору — першае месца на фестывалі праваслаўных спеваў у польскай Гайнаўцы (2012).

Паводле church.by

для друку для друку