Хор «Каласанс» са Шчучына наведаў з каляднымі песнямі парафіі Гродзенскай дыяцэзіі

szczuczyn_kaliadki01Хоць перыяд Божага Нараджэння скончыўся, але калядныя спевы ў многіх парафіях яшчэ гучаць. Па гэтай прычыне, моладзевы хор «Каласанс» са шчучынскай парафіі, які ў гэтым годзе адзначае свой дзесяцігадовы юбілей, падрыхтаваў праграму калядных спеваў.

Выступ хору спалучаны з міні-батлейкай, у якой персанажы, якія граюць ролю анёлаў, пастухоў і Марыі, вядуць дыялог словамі вядомых калядак. Над такім цікавым спалучэннем працавала Людміла Казлова, які працуе ўвесь час з моладзевым хорам. З гэтай праграмай выступлення маладыя выканаўцы ўжо наведалі парафію Унебаўзяцця НПМ у Лідзе, спявалі ў роднай парафіі. У бліжэйшую нядзелю будуць спяваць у парафіі св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езус у Астрыне і збіраюцца наведаць іншыя святыні Гродзенскай дыяцэзіі.

Запрашаем паглядзець выступленне:

а. Віталь Слука SP, тэкст і фота

для друку для друку