ХІБ’а на Андрэйкі. Запрашэнне на гульню

Каманда “Радыё Марыя” сумесна з аніматарамі салезіянскага араторыя запрашаюць усіх жадаючых разам правесці “Андрэйкі”.

“Хрысціянскі інтэлектуальны батл” пройдзе 1 снежня ў мінскім араторыі парафіі св. Яна Хрысціцеля на Серабранцы (вул. Пляханава 28/1).

“ХІб’а” — хрысціянская камандная гульня, дзе можна не толькі добра правесці вольны час, але і паглыбіць свае веды, даведацца больш пра Бога і Касцёл. Паглядзець, як прайшла першая гульня можна тут.

Гульня складаецца з 7 (6 звычайных + бліц) тураў, кожны тур — па 6 пытанняў; за кожны правільны адказ каманда атрымлівае 1 бал, за няправільны — 0 балаў; пытанні датычаць Бібліі, Касцёла ў свеце і Беларусі, хрысціянскай музыкі.

Умовы ўдзелу:

каманда (ад 2 да 6 чалавек, узрост удзельнікаў 14+); ваш запал; кошт удзелу 5 р. ад асобы.

Сачыць за падзеяй можна ў суполцы ўКантакце

https://vk.com/christian_intellectual_game

Спасылка на рэгістрацыю

https://goo.gl/forms/9By5KnnvD3CnnTau1

Радыё Марыя

для друку для друку