Хэнд-мэйд да Калядаў прапануюць законніцы ў Гомелі

szopka-domowa-betlejka-budynek-z-galazek-leszczynowych-replika-figur-gipsowych-lata-20-20-w-2012-12-20Маленькія яслі Ісуса з прыродных матэрыялаў створаць настрой свята і зробяць дух Раства больш адчувальным.

Надыходзіць час упрыгожваць свой дом да свята Нараджэння Хрыстовага — гэта значыць, не толькі ставіць святочную елку, але і Калядную батлейку, асабліва, калі ў сям’і ёсць дзеці. Самыя простыя яслі, фігуркі Святой Сям’і, пастушкоў і Трох каралёў лепш за ўсё зрабіць разам са сваімі дзецьмі, але можна іх і набыць.

Каталіцкія законніцы з Кангрэгацыі сясцёр місіянерак Святога сямейства, якія служаць у Баранавічах, зрабілі маленькія батлейкі з прыродных матэрыялаў і прапануюць свой хэнд-мэйд гомельцам. Набыць вырабы з яслямі Дзіцяткі Ісуса можна ў гомельскім касцёле кожную нядзелю да і пасля дзвюх першых Імшаў. Прапанаванае ахвяраванне за выраб — ад 35 да 55 тысяч рублёў у залежнасці ад памеру і складанасці ясляў.

Наогул, традыцыя калядных батлеек зарадзілася ў сярэднія вякі і бытавала ў многіх хрысціянскіх краінах. Батлейкі відазмяняліся, яны былі велізарныя (у чалавечы рост) і зусім невялікія.

Такія маленькія хатнія батлейкі ствараюць настрой свята, робяць дух Раства больш адчувальным.

katolik-gomel.by

для друку для друку