- Каталіцкі Веснік - http://catholicnews.by -

Гурт Laudans зняў новы кліп на верш св. Яна Паўла ІІ

[1]Да гадавіны абрання Рымскім Папам св. Яна Паўла ІІ дуэт Laudans зняў кліп на песню “Zdumienie”. Гэтую песню напісалі ўдзельнікі гурта на верш св. Яна Паўла ІІ “Zdumienie” (“Здзіўленне”) з “Рымскага трыпціха”. Раней беларуская версія гэтай песні з’явілася на дыску Laudans – “Завысока заблізка”.

Рэжысёр кліпа – Расціслаў Смольскі, аператар – Аляксандар Бондараў, якія працавалі над відэа для многіх беларускіх музыкаў, у тым ліку  над кліпам Зміцера Вайцюшкевіча “Матуля”. Здымкі кліпа laudans адбываліся на рацэ Іслач каля Ракава.

“Кліп  “Zdumienie” – гэта выказ нашай удзячнасці Богу за асобу св. Яна Паўла ІІ. Гэта таксама ўдзячнасць польскаму Касцёлу, святарам і вернікам, за дапамогу Касцёлу ў Беларусі, у тым ліку тым, хто падтрымлівае Laudans” – кажуць удзельнікі дуэта.