Да гадавіны абрання Рымскім Папам св. Яна Паўла ІІ дуэт Laudans зняў кліп на песню “Zdumienie”. Гэтую песню напісалі ўдзельнікі гурта на верш св. Яна Паўла ІІ “Zdumienie” (“Здзіўленне”) з “Рымскага трыпціха”. Раней беларуская версія гэтай песні з’явілася на дыску Laudans – “Завысока заблізка”.
Рэжысёр кліпа – Расціслаў Смольскі, аператар – Аляксандар Бондараў, якія працавалі над відэа для многіх беларускіх музыкаў, у тым ліку над кліпам Зміцера Вайцюшкевіча “Матуля”. Здымкі кліпа laudans адбываліся на рацэ Іслач каля Ракава.
“Кліп “Zdumienie” – гэта выказ нашай удзячнасці Богу за асобу св. Яна Паўла ІІ. Гэта таксама ўдзячнасць польскаму Касцёлу, святарам і вернікам, за дапамогу Касцёлу ў Беларусі, у тым ліку тым, хто падтрымлівае Laudans” – кажуць удзельнікі дуэта.
для друку