Гурт Laudans запісаў новы кліп на песню “Агмень”

Здымкі адбываліся ў сталічных студыях, у кліпе зняліся сябры і родныя музыкаў.

«Мы перасталі рабіць грошы і пачалі займацца музыкай, — так пракаментаваў з’яўленне гэтага кліпа лідар гурта Андрэй Лугін. — Хочам каб кожны хто паглядзіць гэты кліп падумаў: ці на сваім я месцы? Ці люблю тое, чым я займаюся? Ці выкладаюся я па максімуму ў гэтым жыцці?”

У гэтым кліпе удзельнікі гурта выказалі любоў да свайго паклікання.  Кожны чалавек мае сваю мару, сваё пакліканне, і вельмі часта за гэта прыходзіцца змагацца. Змагацца з непаразуменнем блізкіх людзей і сяброў, з людской абыякавасцю, з жыццёвымі абставінамі. І калі гэта пакліканне ад Бога, — лічаць музыкі, — то потым усё становіцца на свае месцы. І той факт, што ў здымках кліпа прынялі ўдзел родныя і сябры ўдзельнікаў гурта, якраз і паспрыяла таму, каб зразумець адзін аднаго.

Прыемнага прагляду!

Зміцер Лупач

для друку для друку